“Новыя людзі” – сярод пераможцаў творчага конкурсу медыяфестывалю “Спас на Енісеі-2024”

Праграма “Новыя людзі” названа лепшай у намінацыі “Вечныя каштоўнасці” VІ Міжрэгіянальнага гуманітарна-асветніцкага медыяфестывалю “Спас на Енісеі-2024”.

 

7 і 8 жніўня ў Краснадары праходзіць шосты медыяфестываль “Спас на Енісеі”. Гэта выдатная пляцоўка, дзе прадстаўнікі медыйнай супольнасці разам з экспертамі маюць магчымасць абмеркаваць актуальныя тэмы. Традыцыйна на медыяфестывалі падводзяць вынікі творчага конкурсу журналісцкіх работ. Сёлета конкурс сабраў рэкордную колькасць заявак. У 7 намінацыях удзельнічаюць 986 работ з 24 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

 

Першыя пераможцы ўжо вядомыя. Так, лепшай у намінацыі “Вечныя каштоўнасці” (катэгорыя “Электронныя медыя”) сярод 279 прац стала праграма “Новыя людзі. Пост №1” тэлеканала “Беларусь 3”. Выпуск перадачы прысвечаны юным хлопцам і дзяўчатам, што нясуць вахту Памяці на пасту №1 у Брэсцкай крэпасці. Мастацкае адлюстраванне традыцыі, якой ужо шмат гадоў, атрымала вышэйшую адзнаку прафесійнага журы.

 

“Галоўная задача праекта “Новыя людзі” – паказаць, як фарміруецца асоба. Узрост герояў нашай праграмы вагаецца ад 15 да 22 гадоў. Яны толькі пачынаюць свой шлях”, – кажа аўтар і рэжысёр праграмы Надзея Габец.

 

Усе выпускі перадачы “Новыя людзі” даступныя да прагляду на YouTube-канале “Беларусь 3”.

Читайте на 123ru.net