Галоўнакамандуючы NATO заклікаў адаптавацца да расейскай пагрозы
Галоўнакамандуючы сіламі NATO ў Эўропе генэрал Керціс Скапароці папярэдзіў, што Паўночнаатлянтычны зьвяз ня будзе «дамінуючым» у некаторых абласьцях празь пяць гадоў, калі ня зможа мадэрнізаваць свае ўзброеныя сілы.