Дзярждума Расеі дазволіла Расгвардыі ахоўваць кіраўнікоў рэгіёнаў і «іншых асобаў»
Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні законапраект, які дазволіць Расгвардыі забясьпечваць ахову вышэйшых службовых асобаў расейскіх рэгіёнаў і «іншых асобаў». За дакумэнт прагаласавалі 333 дэпутаты, двое ўстрымаліся.