А правільная ж назва — Дзень матчынай мовы. І беларусы выдатна ведаюць гэты выраз. ВІДЭА
Міжнароднае сьвята 21 лютага ў бальшыні краін называецца Дзень матчынай мовы. І па-беларуску гэтак гучыць натуральна. Цікава: спытаныя на вуліцы менчукі не маглі перакласьці выраз „матчына мова“ на расейскую.