Дэмакраты заклікалі Трампа ўвесьці санкцыі ў дачыненьні Расеі
У ЗША больш за дзьве траціны кангрэсмэнаў-дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў заклікалі прэзыдэнта Дональда Трампа выканаць падпісаны ім летам закон і ўвесьці санкцыі да Расеі ў адказ на меркаванае ўмяшаньне ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары.