Шарль Азнавур заклікае бакі армянскага супрацьстаяньня сесьці за стол перамоваў
«Нават калі з прычыны сваіх працоўных абавязкаў я знаходжуся далёка, маё сэрца заўсёды ў Армэніі», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook сусьветна вядомы францускі шансанье армянскага паходжаньня Шарль Азнавур.