Пашыньян: звольніць усіх губэрнатараў Армэніі і правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары
Сёньня прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян абвясьціў аб намеры зьняць са сваіх пасадаў усіх губэрнатараў у краіне. Аб гэтым рашэньні ён паведаміў журналістам адразу пасьля цырымоніі прывядзеньня да прысягі новага ўраду краіны.