У ЗША ня будуць разлучаць дзяцей нелегальных мігрантаў з бацькамі
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэньне аб спыненьні падзелу дзяцей нелегальных мігрантаў з бацькамі на мяжы. Згодна з дакумэнтам, бацькоў і іх дзяцей, якія нелегальна перайшлі мяжу з ЗША, пасьля затрыманьня будуць разьмяшчаць разам.