Беларусь атрымае з Эўразьвязу 160 мільёнаў эўра на ачыстку пітной вады і малы бізнэс
Аляксандар Лукашэнка назваў «гістарычным» новы этап супрацы з Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з віцэ-прэзыдэнтам гэтай банкаўскай установы Аляксандрам Стубам.