Міністар абароны ЗША патлумачыў, чаму падаў у адстаўку
Міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс падаў у адстаўку. З просьбы аб адстаўцы, якую ён накіраваў прэзыдэнту Дональду Трампу, вынікае, што прычынай гэтага рашэньня сталі рознагалосьсі адносна шэрагу пытаньняў.