Пракурор суду ў Гаазе запатрабаваў арыштаваць кіраўніка вайсковага рэжыму М’янмы
27 лістапада пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Карым Хан запытаў ордэр на арышт часовага прэзыдэнта М’янмы Мін Аун Хлайна. Яго абвінавачваюць у злачынствах супраць мусульманскай меншасьці краіны — народу рагінг'я.