За абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. Як улады караюць людзей, якія ходзяць на працэсы па палітычных артыкулах
15 лістапада ў Берасьці на 7 гадоў асудзілі Віталя Чопіка, якога затрымалі ў сакавіку. Праваабаронцы перакананыя — прысуд стаў вынікам таго, што Чопік некалькі гадоў хадзіў на палітычна матываваныя суды ў якасьці назіральніка.