Суд у Кіеве абавязаў адкрыць вытворчасьць у дачыненьні да Парашэнкі і Клімкіна
Суд у Кіеве абавязаў Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны адкрыць вытворчасьць у дачыненьні да пятага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і міністра замежных справаў Паўла Клімкіна паводле абвінавачаньня ў злоўжываньні ўладай. Пра што канкрэтна ідзе гаворка і хто пазоўнік — пакуль невядома.