У кіраўніцтве Лібэральна-дэмакратычнай партыі памяняліся Гайдукевічы
Старшынём Лібэральна-дэмакратычнай партыі на зьезьдзе абраны Алег Гайдукевіч. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе заснавальніка партыі, свайго бацьку Сяргея Гайдукевіча, які стаў ганаровым старшынём ЛДП.