Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Вільні
Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Вільні «Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя…»
Дата: 24 чэрвеня. Час: 18.00. Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5, Вільня.
Ці мы задумваліся, якія яны, жанчыны паўстання 1863–1864 гадоў?
Уладзімір Арлоў раскрые невядомыя факты пра іх удзел у змаганні.
Таксама аўтар прэзентуе новыя кнігі і перавыданні, сярод якіх:
— «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча»;
— «Імёны свабоды», у якой змяшчаюцца 410 партрэтаў барацьбітоў за наш край з часоў Касцюшкі да нашых дзён;
— «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі».
Пасля сустрэчы можна будзе набыць і падпісаць кнігі аўтара.
Уладзімір Арлоў — аўтар бестсэлераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам». Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на многія мовы свету, больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990-м эсэ «Незалежнасць — гэта…».
Artykuł Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Вільні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.