World News

У філіяле «Бабушкиной крынки» ў Чавусах здарыўся пажар, загінуў галоўны інжынэр

Падчас пажару ў чавускім філіяле ААТ «Бабушкина крынка» загінуў галоўны інжынэр, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласьці Тацяна Старасотнікава.


«Падчас лякалізацыі пажару ратавальнікі МНС знайшлі цела галоўнага інжынэра — 62-гадовага мясцовага жыхара», — сказала яна.


Паведамленьне аб узгараньні ў цэху сухіх сумесяў філіялу «Чавускі» ААТ «Бабушкина крынка» паступіла ратавальнікам 21 чэрвеня ў 13.31, піша прэс-служба МНС Беларусі.


Папярэдне ўстаноўлена, што ў цэху прадпрыемства рабочыя іншай арганізацыі дэмантавалі трубы. Праз пажар у цэху, дзе знаходзіцца каля 450 тон сухой малочнай сумесі, часткова абрынуўся дах.


Цяпер на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, прычына пажару высьвятляецца.




Гэта ня першае здарэньне са сьмяротным вынікам на вытворчасьці з пачатку месяца. 7 чэрвеня на Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце адбыўся выбух: загінулі трое, чацьвёра атрымалі раненьні.




 

Читайте на сайте