Адрасная кніга студэнцкіх успамінаў

Беларуская

Якім бачаць Мінск студэнты, мімалётныя наведвальнікі інтэрнатаў і здымных кватэр? «Раман не ў прозе» «Адрасная кніга» — арыгінальнае ўвасабленне ўспамінаў паэта Макса Шчура пра Мінск канца дваццатага стагоддзя. Твор складаецца з дваццаці трох раздзелаў, у кожным з якіх распавядаецца кароткая гісторыя пра канкрэтную вуліцу альбо адрас у Мінску. Напрыклад, у раздзеле «Альмадовар» аўтар апісвае падзею, што адбылася ў доме на вуліцы Ангарскай, дзе ён правёў толькі адну ноч. Але менавіта гэтая першая ноч у сталіцы вельмі паўплывала на яго далейшае жыццё з-за адной выпадковасці.

Тэгi: 

Читайте на сайте