У Гомельскім СІЗА памёр грамадзянін Сэрбіі
Мужчына 1963 году нараджэньня памёр у памяшканьні сьледчага ізалятара 15 лістапада. Грамадзянін Сэрбіі абвінавачваўся ў махлярстве, зьдзейсьненым у буйным памеры — артыкул 209 Крымінальнага кодэксу.