У Каталёніі адбыліся датэрміновыя выбары ў парлямэнт. Незалежнікі маюць шанцы захаваць большасьць
21 сьнежня ў Каталёніі адбыліся пазачарговыя рэгіянальныя выбары, прызначаныя Мадрыдам пасьля таго, як каталёнскі парлямэнт у канцы кастрычніка прагаласаваў за выхад аўтаноміі са складу Гішпаніі.