ЗША адправілі ў Чорнае мора дэсантны карабель. Для падтрымкі бясьпекі
Злучаныя Штаты Амэрыкі адправілі ў Чорнае мора дэсантны карабель сваіх Ваенна-марскіх сіл для падтрыманьня бясьпекі ў рэгіёне, паведаміў 6-ы флот ЗША. На яго борце знаходзіцца частка сіл Марской пяхоты, гаворыцца ў паведамленьні.