У Польшчы зьбіраюцца забіць 210 тысяч дзікоў. Пратэстуюць нават паляўнічыя
Цягам трох тыдняў гэтага месяца паляўнічыя ў Польшчы павінны забіць каля 210 тысяч дзікоў. Масавае паляваньне, якое рэкамэндуюць міністэрствы аховы навакольнага асяродзьдзя і сельскай гаспадаркі, зьяўляецца элемэнтам барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней.