Беларускі бок не атрымліваў афіцыйнага паведамленьня пра затрыманьне Рыбкі
Амбасада Беларусі ў Расеі не атрымлівала афіцыйнага паведамленьня пра затрыманьне ў Маскве грамадзянаў Беларусі Анастасіі Вашукевіч (Рыбкі), Аляксандра Кірылава (Алекса Лэсьлі) і Андрэя Жэшкі, паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца.