«Сьмярдзючы завод» пад Сьветлагорскам скідае адкіды ў Бярэзіну: «У іх там і кроў ідзе, і рукі гараць». ВІДЭА
Жыхары Сьветлагорску 19 студзеня заўважылі, як з трубы цэлюлёзна-кардоннага камбінату ў раку Бярэзіну цячэ незразумелая вадкасьць і пена. З гэтай нагоды мясцовая жыхарка Алена Масьлюкова зьвярнулася ў раённае ўпраўленьне МНС, а таксама ў міліцыю.