Доктар Міша і помнік Жукаву
Міхаіл — вялізарны мужык у роварным строі з балаклавай і ў флікернай камізэльцы. У Міхаіла гучны бас, замалы для ягонай камплекцыі ровар і забойчае пачуцьцё гумару. Я сустракаю яго на Манежнай плошчы каля помніка маршалу Жукаву.