У цыганскім пасёлку Магілёва памерла жанчына. Родныя вінавацяць амапаўцаў
У магілёўскім пасёлку Грабянёва мясцовыя цыганы разьвітваюцца з 67-гадовай суродзічкай Лідзіяй Юрчанкай. Хворая на анкалёгію жанчына памерла праз тры дні пасьля ўварваньня ў яе хату ўзброеных амапаўцаў. Прычынай сьмерці стала адарваньне тромба.