Сентябрь
2011
1
2
3
4
5
6
7
8
10
11
12
13
14
16
17
18
22
27
28

Новости за 19.09.2011

Радыё Свабода 

У апошні шлях Галіны Сямдзянавай

Яшчэ аднаго дэпутата Незалежнасьці страціла Рэспубліка Беларусь. Вельмі цяжка перажываць сьмерць паплечнікаў і равесьнікаў. Няма ўжо Ігара Гермянчука, Ігара Пырха, Яўгена Цумарава, цяпер вось — Галіны Сямдзянавай. Гэта пракляты Чарнобыль зьбірае сьмяртэльнае жніва. Калі ўсе мы, фронтаўцы і дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, змагаліся за праўду пра Чарнобыль і за ўратаваньне беларусаў ад радыяцыі, мы супрацоўнічалі з навукоўцамі, разьбіраліся ў працэсах і ў біяфізіцы нашай бяды. Тады казалі пра будучыя вынікі нішчэньня кожнага ізатопу... Читать дальше...

Радыё Свабода 

Чорнае лета

Праграма «Пакуль ляціць страла», у якой Уладзімер Арлоў адказваў на пытаньні чытачоў і слухачоў «Свабоды», была часова прыпыненая пасьля 19 сьнежня 2010 году. Пісьменьнік разам з усім намі сачыў за лёсам палітвязьняў, зьвяртаўся зь лістамі да іхніх сваякоў і начальнікаў турмаў. Тым часам пытаньняў ня менела, і сёньня Ўладзімер Арлоў працягвае дыялёг з вамі. Упэўнены, што лета 2011 году ня толькі мне, але тысячам з нас запомніцца як час страшэнных стратаў для Беларусі, час сыходу цэлага сузор’я выдатных асобаў... Читать дальше...

Радыё Свабода 

Як нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі

18 верасьня 1991 г. старшынём  Вярхоўнага Савета быў абраны Станіслаў Шушкевіч (вылучаліся чатыры кандыдаты – Уладзімер Заблоцкі (Апазыцыя БНФ), Генадзь Карпенка, Вячаслаў Кебіч і Станіслаў Шушкевіч. У другі тур выйшлі Шушкевіч і Кебіч, перад галасаваньнем Кебіч зьняў сваю кандыдатуру. “Вячаслаў Францавіч – сумленны чалавек” – пракамэнтаваў Станіслаў Станіслававіч. На наступны дзень пасьля выбараў старшыні, 19 верасьня, быў заплянаваны разгляд пытаньняў аб назове краіны, дзяржаўных гербу і сьцягу. Читать дальше...