Февраль
2012
3
4
7
8
10
11
12
13
15
17
18
19
20
21
25
26
28
29

Новости за 27.02.2012

Радыё Свабода 

II. Я — белы. І я вінаваты

Пасьля Паўднёвай Афрыкі я разумею, што адчуваюць сучасныя немцы, наведваючы канцлягер Аўшвіц або музэй Галякосту. Пачуцьцё віны. І хоць я сам ніколі ня ўдзельнічаў у апартгэйдзе (наадварот — сам цярпеў ад міліцэйскіх дручкоў, трапляў на суткі), але я белы. Мяне нібы гвалтоўна прымушалі адчуць сябе вінаватым. І я адчуў. На другі дзень канфэрэнцыі нас пасадзілі ў вялікі белы аўтобус і павезьлі праз увесь Яганэсбург у Музэй апартгэйду. Гэта, так бы мовіць, рытуал для кожнай прыежджай дэлегацыі. Читать дальше...

Радыё Свабода 

Урокі Жан Жака

Значная частка пратэстнай расейскай супольнасьці абмяркоўвала апошнія дні загадкавыя падзеі. Фізычна моцныя маладыя людзі акупавалі кафэ і рэстараны на Нікіцкім бульвары ў Маскве. Ды не абы якія кафэ, а менавіта тыя, дзе звычайна бавяць час апазыцыйныя актывісты ды палова журналісцкай Масквы, ці, скажам так, дэмакратычнай яе часткі.