Май
2014
1
2
4
5
6
7
8
9
10
14
15
16
19
20
21
25
27
28

Новости за 03.05.2014

Радыё Свабода 

Дар’я Ліс: «Хачу адчыніць у Залесьсі безбар’ерную кавярню»

Яна складае вершы і апавяданьні, піша зацемкі і эсэ для розных выданьняў, асвойвае новыя кампутарныя праграмы і сьветла ўсьміхаецца кожнаму дню. Але жорсткая рэчаіснасьць вельмі часта ставіць непераадольныя бар’еры на шляху інваліднага вазка шчодра адоранай дзяўчыны. Дар’я Ліс са слыннага мястэчка Залесьсе, якое некалі было Паўночнымі Афінамі для роду Агінскіх, — гераіня новага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.

Радыё Свабода 

Такое жыцьцё: Малітва бамжа

Магілёўскі бадзяга Анатоль бамжуе 10 гадоў. У яго за плячыма турэмнае зьняволеньне й багатае на падарожжы жыцьцё. У ягонай біяграфіі праца ў далёкім Хабараўску, у родным Глуску ды Магілёве. Ён рабіў стропальшчыкам, цесьляром, трактарыстам. Быў пастухом. У свае 62 гады ня мае пэнсіі і харчуецца тым, што адшукае ў баках для сьмецьця. Зьбірае бутэлькі і мэталалом. А яшчэ шмат чытае. Калі сядзеў у турме, кажа, яна і прывучыла да кніжак. На волі кніжкі знаходзіць там, дзе і ежу — у баках са сьмецьцем. Читать дальше...