Июнь
2019

Новости за 21.06.2019

Радыё Свабода 

«Ашалела ад беспакаранасьці і нахабства». Магілёўскія студэнты пра хабарніцтва выкладчыцы

Паводле Сьледчага камітэту, студэнты перадалі 53-гадовай выкладчыцы 690 рублёў за станоўчае вырашэньне пытаньня аб заліку. Жанчыне выставілі абвінавачваньне ў атрыманьні хабару. У ейным доме знайшлі 16 тысяч даляраў, зь якімі працуе экспэртыза. Выкладчыцы пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Радыё Свабода 

Пратэстоўцы вярнуліся на вуліцы Тбілісі, нягледзячы на ​​адстаўку сьпікера

У сталіцы Грузіі Тбілісі аднавіліся пратэсты, якія пачаліся 20 чэрвеня пасьля таго, як дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Сяргей Гаўрылаў вёў пасяджэньне Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, седзячы ў крэсьле сьпікера грузінскага парлямэнту.

Радыё Свабода 

У фан-зоне Эўрагульняў пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй, актывістаў затрымалі

Актывісты Народнай грамады Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш і Рыгор Пагарцаў выйшлі з плякатамі супраць прыезду Дзьмітрыя Мядзьведзева ў фан-зоне на праспэкце Пераможцаў. Іх жорстка затрымалі асобы ў цывільным.