Июль
2019

Новости за 06.07.2019

Радыё Свабода 

NATO вырашыла, як адкажа на выхад Расеі з дамовы аб ракетах

NATO разгледзіць магчымасьць мадэрнізацыі сваіх сыстэм супрацьракетнай абароны ў якасьці адказу на разгортваньне новай расейскай ракеты сярэдняй далёкасьці і маючы адбыцца ў пачатку жніўня выхад Масквы з дамовы аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці ад 1987 году.

Радыё Свабода 

Палякі ва ўзросьце да 26 гадоў будуць вызваленыя ад падаходнага падатку

Асобы ва ўзросьце да 26 гадоў ня будуць плаціць падаходны падатак — вынікае з дэклярацый ураду і міністэрства фінансаў Польшчы. Адпаведны праект прыняў Савет міністраў Польшчы, паведаміла Замежная служба Польскага радыё.

Радыё Свабода 

Зяленскі: Толькі Трамп можа вырашыць праблему «Паўночнага патоку — 2» на карысьць Украіны

Адзіным чалавекам, які здольны вырашыць праблему «Паўночнага патоку — 2» у інтарэсах Украіны, зьяўляецца прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.