Август
2019

Новости за 28.08.2019

Радыё рация 

За мяжой беднасці – 5% беларусаў

У другім квартале 2019 года доля грамадзян Беларусі з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 5.1%.

Радыё Свабода 

«Праўда» з Катрын Дэнёў адкрыла 76-й Вэнэцыянскі кінафэстываль

76-й Вэнэцыянскі кінафэстываль адкрыўся сусьветнай прэм’ерай фільма «Праўда» Хіракадзу Карээда, ляўрэата Канскай «Залатой пальмавай галінкі» 2018 году. «Праўда» — першы фільм рэжысэра, зьняты за межамі Японіі.

Радыё Свабода 

У Крамлі лічаць сувэрэнным правам Беларусі запрашаць Болтана

Крэмль лічыць сувэрэнным правам Беларусі запрашаць дарадцу прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джона Болтана, але казаць аб шчыльным супрацоўніцтве Вашынгтона і Менска не даводзіцца, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

Радыё Свабода 

«Карупцыі няма». Міліцыя скончыла праверку парушэньняў на рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі

Міліцыя ня выявіла карупцыйнага складніку ў парушэньнях, дапушчаных падчас рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі. Вынікі алімпіяды анулявалі. Датычных да парушэньняў звольнілі ці пазбавілі прэміі.