Январь
2020

Новости за 21.01.2020

Радыё Свабода 

Лукашэнка і Пуцін вучацца адзін у аднаго

У праграме: Як Лукашэнка можа скарыстаць досьвед Пуціна ў справе пралянгацыі ўлады. Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык Мова пра мову. Перадача Вінцука Вячоркі

Радыё Свабода 

Сантэхнік з дыпляматычным пашпартам. У Давосе прадухілі апэрацыю расейскіх спэцслужбаў

Швайцарскія спэцслужбы ў жніўні 2019 года выкрылі ў Давосе — месцы правядзеньня Сусьветнага эканамічнага форуму — дваіх меркаваных агентаў расейскай выведкі. Гісторыю пра гэта апублікавала швайцарскае выданьне Tages-Anzeiger да адкрыцьця форуму 21 студзеня.

Радыё Свабода 

«А ў краме беларуская мова? А на вуліцы?» Камянецкі чыноўнік тлумачыць, чаму трэба закрыць адзіную беларускую школу раёну

У вёсцы Амелянец на Берасьцейшчыне фізрук абараняе ад закрыцьця адзіную беларускамоўную школу ў раёне. А кіраўнік аддзелу адукацыі мяркуе, што дзецям усё адно, на якой мове вучыцца — расейскай ці беларускай. Пачытайце, што кажа чыноўнік ад адукацыі, калі яму трэба закрыць школу.

Радыё Свабода 

«Гэта выпадковасьць». У Кармянскім раёне разьвітваюцца з 18-гадовым памежнікам, які памёр падчас службы

21 студзеня ў вёску Стараград Кармянскага раёну прывезьлі цела 18-гадовага Паўла Сігнеева. Два месяцы таму яго прызвалі на тэрміновую службу ў памежныя войскі. Хлопцу зрабілася блага, праз два тыдні ён памёр у лякарні.