Январь
2021

Новости за 27.01.2021

Радыё Свабода 

Cа Швэйцарыі ў СІЗА. Гісторыя палітзьняволенай Натальлі Хершэ

Беларуска Натальля Хершэ стала жыве ў Швайцарыі цягам 12 гадоў. Натальля прыехала на радзіму ў адпачынак, каб пабачыць на ўласныя вочы, што адбываецца ў Беларусі. Але засталася тут надоўга. Прайшло больш за 4 месяцы, як Натальля за кратамі. Брат Натальлі і ейны муж расказалі Свабодзе пра жанчыну.

Радыё Свабода 

Cа Швайцарыі ў СІЗА. Гісторыя палітзьняволенай Натальлі Хершэ. Відэа

Беларуска Натальля Хершэ стала жыве ў Швайцарыі цягам 12 гадоў. Натальля прыехала на радзіму ў адпачынак, каб пабачыць на ўласныя вочы, што адбываецца ў Беларусі. Але засталася тут надоўга. Прайшло больш за 4 месяцы, як Натальля за кратамі. Брат Натальлі і ейны муж расказалі Свабодзе пра жанчыну.

Радыё Свабода 

Новае ў абставінах гібелі Бандарэнкі, 230 палітвязьняў. Найважнейшае за 27 студзеня 2021 году

BYPOL апублікаваў вынікі расьсьледаваньня гвалтоўнай сьмерці Рамана Бандарэнкі Віктару Барушку, які заявіў пра катаваньні сілавікамі, прысудзілі 5 гадоў узмоцненага рэжыму Колькасьць палітвязьняў у Беларусі павялічылася да 230 Сьвятлана Ціханоўская яшчэ раз заклікала прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі Актывісту кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю, які за кратамі з 25 верасьня 2020 году, улады не дазволілі разьвітацца з памерлым бацькам. Невядомыя... Читать дальше...

Радыё Свабода 

«Столькі прадуктаў нанесьлі, што дагэтуль ямо». Пакараную за сьцяг у вакне сям’ю з Новай Баравой падтрымалі суседзі

Тры гады Надзея і Валер з двума дзецьмі жывуць у Новай Баравой — новым мікрараёне пад Менскай кальцавой аўтадарогай, які мінулай восеньню адзначыўся масавым удзелам жыхароў у пратэстах супраць фальшаваньня выбараў.

Радыё Свабода 

«Ініцыятарам палемікі быў дэкан, а ня я». Працягваецца суд над студэнтам, які нібыта заклікаў да забастоўкі

Арцём Вінакураў прызнаў віну толькі ў тым, што перашкаджаў правядзеньню вучэбнага працэсу. Матэрыяльнай шкоды ад зрыву заняткаў БДУІР не нанесена. А выкладчыца гісторыі выказала зьдзіўленьне: «Няўжо Сьвятлана Ціханоўская ня хоча, каб студэнты вывучалі гісторыю?»

Радыё Свабода 

«Даводзіцца пачынаць усё з нуля». Як жывецца беларускім страйкоўцам, якія зьехалі за мяжу

Сабралі тры гісторыі — тэлевізйніка, будаўніка і азотаўца, якія далучыліся да страйку, а потым зьехалі за мяжу. Як яны перайшлі мяжу, чым заняліся ў іншай краіне і наколькі проста ім пачынаць жыцьцё наноў — у публікацыі Свабоды.