Сентябрь
2021

Новости за 21.09.2021

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пераразмеркаванне паўнамоцтваў і папраўкі ў Канстытуцыю. Лукашэнка правядзе важныя мерапрыемствы

У Палацы Незалежнасці абмяркоўвалі пытанні сацыяльнай накіраванасці, і Прэзідэнт даручыў арганізаваць праз тыдзень аналагічную нараду, але па лініі Адміністрацыі Прэзідэнта ўжо.

Радыё Свабода 

Страйк павінен пачацца восеньню. Ён можа стаць пачаткам пляну «Перамога», — Дылеўскі

Лідэр Беларускага аб’яднаньня рабочых Сяргей Дылеўскі абвясьціў пра перадстрайкавую сытуацыю ў Беларусі. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, калі забастоўка можа пачацца, як яна павінна праходзіць і што мае зьмяніць.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Галоўчанка: бюджэт Беларусі 2022 года захавае сацыяльную накіраванасць

"У наступным годзе значна вырастуць расходы на аплату працы ў бюджэтным сектары, выплату пенсій ваеннаслужачым, падтрымку шматдзетных сем'яў і іншыя", - сказаў Раман Галоўчанка.

Радыё Свабода 

Акадэмія навук: 13% беларусаў — за сяброўства ў Эўразьвязе, 26% — за нэўтралітэт, 38,5% — ні за што

Амаль траціна беларусаў хочуць, каб цягам 5-10 гадоў краіна захоўвала нэйтралітэт. Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, вынікі якога абнародавалі 21 верасьня.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Гунько: санкцыі супраць прампрадпрыемстваў пралабіраваны буйнымі сусветнымі карпарацыямі

Паводле слоў Сяргея Гунько, санкцыі, якія былі ўведзены супраць беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, былі справакаваны і пралабіраваны буйнымі сусветнымі карпарацыямі.