Ноябрь
2022

Новости за 21.11.2022

Радыё Свабода 

Цяжкая зіма. САЗ чакае, што праз халады свае дамы пакінуць яшчэ 2-3 мільёны ўкраінцаў

«Мы чакаем, што яшчэ 2-3 мільёны чалавек пакінуць свае дамы ў пошуках цяпла і бясьпекі», — сказаў Ханс Клюге, дырэктар Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Радыё Свабода 

Польшча разьмесьціць на мяжы з Украінай супрацьракетныя комплексы Patriot, атрыманыя ад Нямеччыны

Польшча разьмесьціць на мяжы з Украінай дадатковыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны Patriot, атрыманыя ад Нямеччыны, заявіў польскі міністар абароны Марыюш Блашчак.

Радыё Свабода 

Украіна падвышае цану транзыту расейскай нафты

З наступнага году Ўкраіна падвышае цану транзыту расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба», паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на ліст ад кампаніі «Укртранснафта» кіраўніцтву расейскай кампаніі «Транснефть».