Март
2024

Новости за 01.03.2024

Радыё Свабода 

Байдэн прадухіліў частковае закрыцьцё ўраду ЗША

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб часовых кароткатэрміновых мерах па ажыцьцяўленьні дзяржаўных выдаткаў — для прадухіленьня частковага закрыцьця ўрадавых устаноў.

Радыё Свабода 

«Прысьвяціла жыцьцё абароне правоў жанчын, дзяцей, ЛГБТКІ+». Гарбунова атрымала Міжнародную жаночую прэмію за адвагу Дзярждэпартамэнту ЗША

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) у сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу (IWOC).

Радыё Свабода 

«Злосьць на тое, што жанчыны ня могуць адчуваць сябе ў бясьпецы, што нехта абвінавачвае ахвяру гвалту», — рэакцыя Ціханоўскай

Спачуваньні блізкім і сябрам беларускі, якая памерла 1 сакавіка ў варшаўскай бальніцы празь некалькі дзён пасьля згвалтаваньня і спробы забойства, выказала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.

Радыё Свабода 

У Расеі ў дзень пахаваньня Навальнага паліцыя затрымала каля 60 удзельнікаў акцыяў памяці палітыка

У Маскве, Санкт-Пецярбургу, Новасібірску, Екацярынбургу і іншых гарадах Расеі паліцыя затрымала каля 60 удзельнікаў акцый памяці Аляксея Навальнага, якога сёньня пахавалі на сталічных Барысаўскіх могілках.

Радыё Свабода 

Для грамадзян Беларусі «дзьверы прычыненыя», а правілы «крыху больш строгія і зьмененыя», — кіраўнік МЗС Літвы

Закрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы — сыгнал, што для беларусаў «дзьверы прычыненыя, а правілы крыху больш строгія і зьмененыя», заявіў журналістам 1 сакавіка міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.