Май
2024

Новости за 16.05.2024

Радыё Свабода 

Тлумачым з Гурневічам. Чаму польскі судзьдзя Томаш Шмыт уцёк у Беларусь?

Чаму польскі судзьдзя Томаш Шмыт уцёк менавіта ў Беларусь? Гэтага не зразумее той, хто ня ведае, чым ён займаўся ў Польшчы, і не разьбіраецца ў нюансах палітычнай сытуацыі ў гэтай краіне. Але журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч ведае і разбіраецца.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Зеніт" стаў сапернікам футбалістаў "Балтыкі" ў вырашальным матчы Кубка Расіі

У паядынку ў адказ фіналу Шляху РПЛ у Санкт-Пецярбургу чэмпіёны краіны адолелі ў серыі пасляматчавых пенальці цяпер ужо былога ўладальніка Кубка маскоўскі ЦСКА - 5:4. У гульнявы час сапернікі не выявілі пераможцу - 0:0. Іх першая сустрэча ў расійскай сталіцы таксама завяршылася ўнічыю - 1:1.

Радыё Свабода 

Нарвэскі ПЭН прыняў у ганаровыя сябры Алеся Бяляцкага

15 траўня на гадавым сходзе Нарвэскага ПЭНу, філіі ўсясьветнага абʼяднаньня пісьменьнікаў за свабоду слова, у яго ганаровыя сябры ўрачыста прынялі зьняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Фіналісты Кубка Беларусі правядуць сустрэчы 9-га тура нацыянальнага першынства

Сёння ў стартавым паядынку "Іслач" з Мінскага раёна згуляе на выездзе з футбалістамі "Смаргоні" (пачатак у 18.50), а другі фіналіст кубкавага турніру гродзенскі "Нёман" прыме на сваім стадыёне дзяржынскі "Арсенал" (пачатак у 20.45).