Май
2024

Новости за 29.05.2024

Радыё Свабода 

«Ціханоўскі адстойвае свае правы нават у турме», – былы палітзьняволены

Былы палітзьняволены Глеб Гатоўка правёў 2,4 года ў Жодзінскай турме. Ён кажа, што ягоная камэра была побач з камэрай палітзьняволенага Сяргея Ціханоўскага. Праз кепскую ізаляцыю Глеб чуў некаторыя рэчы, якія адбываюцца ў камэры Ціханоўскага.

Радыё Свабода 

Махляры прымусілі жыхарку Стоўбцаў заплаціць «штраф» за данат «падазроным фондам», палохаючы вобшукам

Інтэрнэт-махляры падманам прымусілі 22-гадовую жыхарку Стоўбцаў перавесьці ім больш за 1000 рублёў, пагражаючы ёй адказнасьцю за «спансаваньне падазроных фондаў».

Радыё Свабода 

Тлумачым з Гурневічам. Лінія абароны ад Лукашэнкі

Ужо каторы год рэжым у Беларусі з дня на дзень чакае нападу з Польшчы. Па словах Лукашэнкі, палякі рыхтуюцца ўварвацца на тэрыторыю краіны і зьнішчыць яе. Але ці так гэта на самой справе? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць навошта палякі ўзмацняюць сваю мяжу супрацьтанкавымі перашкодамі?

Радыё Свабода 

У Польшчы затрымалі групоўку, якая прадавала замежнікам фальшывыя працоўныя запрашэньні, у тым ліку беларусам

Супрацоўнікі Памежнай службы ў Радаме затрымалі 10 чалавек па падазрэньні ў арганізацыі незаконнага ўезду ў Польшчу замежнікаў па падробленых запрашэньнях на працу.