Май
2024

Новости за 16.05.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мытні Беларусі і Азербайджана падпісалі пратакол аб прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі тавараў

Электронныя сістэмы сертыфікацыі паходжання тавараў ствараюцца для забеспячэння магчымасці ажыццяўлення мытнымі органамі краіны ўвозу праверкі сертыфікатаў, звесткі аб якіх заяўляюцца пры дэклараванні, без неабходнасці прадстаўлення суб'ектамі знешнеэканамічнай дзейнасці гэтых сертыфікатаў у арыгінале на папяровым носьбіце.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Азербайджан дамовіліся аб сумеснай вытворчасці комплексных угнаенняў

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь і Азербайджан рэалізуюць дарожную карту па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. У хуткім часе ў Мінску адбудзецца пасяджэнне міжурадавай камісіі, з улікам новых дамоўленасцей бакі вырашылі актуалізаваць гэты дакумент.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сейцімаў: на "Лiстападзе" ў 2024 годзе асноўны акцэнт будзе зроблены на прэзентацыі фільмаў краін СНД  

Юбілейны кінафестываль "Лiстапад" пройдзе пад дэвізам "Кіно са знакам якасці". "І асноўны акцэнт будзе зроблены на прэзентацыі фільмаў дзяржаў - удзельніц СНД", - дадаў Нурлан Сейцімаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аліеў запрасіў Лукашэнку наведаць кліматычны саміт у Баку ў лістападзе 2024 года

Паводле слоў Ільхама Аліева, раней ён ужо накіроўваў пісьмовае запрашэнне беларускаму лідару, а цяпер і асабіста запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць кліматычны саміт у Баку ў лістападзе 2024 года.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь дапаможа Азербайджану з развіццём прафтэхадукацыі

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь і Азербайджан яшчэ шмат чаго могуць зрабіць у гуманітарнай сферы, у тым ліку ў галіне спорту (што датычыцца падрыхтоўкі да буйных мерапрыемстваў), аховы здароўя і адукацыі.