Май
2024

Новости за 21.05.2024

Радыё Свабода 

Што хвалюе Лукашэнку пасьля гібелі Раісі і замаху на Фіцу

Якое значэньне будзе мець гібель іранскага прэзыдэнта для адносінаў Тэгерана з афіцыйным Менскам? Ці будзе Тэгеран адстойваць вэрсію тэракту? Ці перасьцерагаецца Лукашэнка, што ён – наступны? Ці спародзіць гібель Ібрагіма Раісі палітычны крызіс у Іране? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Краіны СНД выступілі за забарону на размяшчэнне ў космасе любога віду зброі

Удзельнікі дамовіліся прыкладаць сумесныя намаганні па глабалізацыі ініцыятывы / палітычнага абавязацельства аб неразмяшчэнні першымі зброі ў космасе і прадоўжыць нарошчванне ўзаемадзеяння на профільных міжнародных пляцоўках. Наступнае пасяджэнне СККР плануецца правесці ў Маскве ў снежні 2024 года.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларускія прадпрыемствы нафтахімічнай галіны прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы ва Уфе

На цырымоніі адкрыцця выступілі кіраўнік рэспублікі Башкортастан Радзій Хабіраў, намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Міхаіл Юрын, а таксама намеснік старшыні праўлення - начальнік дэпартамента ПАТ "Газпрам" Алег Аксюцін.

Радыё Свабода 

Двум падлеткам у Менску пагражае да 6 гадоў калёніі за кінутае ў Вечны агонь сьмецьце

У Менску два дзевяціклясьнікі плявалі ў Вечны агонь на плошчы Перамогі і кідалі ў яго сурвэткі і жвачку. Іх знайшлі і завялі на іх крымінальную справу за «злоснае хуліганства».