Май
2024

Новости за 22.05.2024

Радыё Свабода 

«Усе, хто падставіў людзей, павінны панесьці адказнасьць»

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Ці варта беларусам служыць у сілавых структурах іншых дзяржаваў. Ці могуць дэмакратычныя сілы працаваць зь бізнэсам унутры Беларусі. Пра гэта ды іншае дыскутуюць Аляксандар Наўковіч («Лахвіч») са сьпісу №7, «Незалежныя беларусы», і Віталь Савюк, першы нумар у сьпісе №11, «Краіна для жыцьця».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Іванец: Беларуска-кітайскі цэнтр фундаментальных навук стане важным механізмам міжвузаўскіх даследаванняў

Міністр адукацыі запрасіў кітайскага калегу наведаць Беларусь, выказаў удзячнасць за падтрымку па лініі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ён абазначыў гатоўнасць удзелу ў мерапрыемствах у рамках старшынства Кітая ў арганізацыі, а таксама правесці наступную нараду міністраў адукацыі дзяржаў - удзельніц ШАС у Беларусі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка падпісаў указ аб даўгабудзе на Грушаўцы. Дольшчыкам прадастаўлены новыя правы

У мэтах забеспячэння роўных магчымасцей для ўсіх удзельнікаў будаўніцтва дольшчыкам, якія мелі з ТАА "Жылбудкамплект" дагаворы на ўзвядзенне аб'ектаў долевага будаўніцтва, указам прадастаўляюцца такія ж правы, як і трымальнікам жыллёвых аблігацый.

Радыё Свабода 

У Польшчы пачаўся суд над украінцам і беларусам, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысьць Расеі

У акруговым судзе Любліна 20 траўня пачаўся суд над 23-гадовым украінцам Максімам Л. і 30-гадовым беларусам Уладзіславам П., абвінавачанымі ў шпіянажы на карысьць Расеі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Іарданія плануюць адмяніць візы для ўладальнікаў дыппашпартоў

Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства замежных спраў на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення, а таксама на яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка адобрыў унясенне змяненняў у пагадненне СНД аб тэлемедыцынскіх сістэмах

Дакумент адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. На іх правядзенне, а таксама на падпісанне пратакола пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважаны ўрад Беларусі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Алея дружбы, маляўнічае шэсце і падворкі. Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне

Унікальнае свята на працягу двух першых дзён разгорнецца на вуліцах і плошчах у гістарычным цэнтры Гродна і завершыцца 9 чэрвеня яркім летнім акордам на Аўгустоўскім канале.