Июнь
2024

Новости за 18.06.2024

Радыё Свабода 

Сацыёляг Коршунаў расказаў пра прычыны канфлікту паміж «тымі, хто зьехаў» і «тымі, хто застаўся»

Адносіны паміж беларусамі па розныя бакі мяжы не абыходзяцца бяз крыўдаў, а агульны боль прыводзіць да павелічэньня разрыву, распавёў у сваім дасьледваньні сацыёляг Генадзь Коршунаў. Выданьне «Люстэрка» тлумачыць, у чым прычына канфлікту між беларусамі ўнутры краіны і тымі, хто зьехаў за мяжу.

Радыё Свабода 

Швэцыя выклікала расейскага амбасадара за парушэньне мяжы вайсковым самалётам

Міністэрства замежных спраў Швэцыі выклікала амбасадара Расеі ў Стакгольме Віктара Татарынцава ў сувязі з парушэньнем дзяржаўнай мяжы расейскім вайсковым самалётам. Пра гэта гаворыцца на сайце ведамства. Гэта першы такі інцыдэнт з моманту ўступленьня Швэцыі ў NATO.

Радыё Свабода 

Жыхары Смалявічаў вінавацяць мясцовы малаказавод у зьліве пракіслага малака ў раку

Зьліваньне адкідаў малочнай вытворчасьці ў рэкі і вадаёмы можа нанесьці сур'ёзную шкоду прыродзе, адзначаюць жыхары Смалявічаў у сваёй пэтыцыі да мясцовага райвыканкама і РАУС, просячы разабрацца з сытуацыяй.

Радыё Свабода 

Што не падзяліла Каардынацыйная Рада

Чаму канфлікт у Каардынацыйнай Радзе выклікаў такія жарсьці? Якую пазыцыю ў гэтым дужаньні заняла Ціханоўская? Як можа вырашыцца гэты канфлікт? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталягіня, дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік.