Январь
2025
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 09.01.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Качанава на адкрыцці ТЦСАН: пажылыя людзі хочуць узаемадзейнічаць, сустракацца, прыносіць карысць сваёй краіне

"Я рада знаходзіцца тут, таму што ў Савеце Рэспублікі мы якраз абмяркоўвалі пытанне функцыянавання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. Працягласць жыцця ў нашай краіне павялічваецца, людзей пенсійнага ўзросту становіцца больш. Яны ў такім актыўным узросце, калі ўжо не працуюць, але хочуць узаемадзейнічаць, сустракацца, хочуць прыносіць карысць для сваёй краіны", - адзначыла Наталля Качанава.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Алергія да вёскі давяла". Шматдзетная маці пераехала з горада ў вёску і робіць эксклюзіўныя сыры з казінага малака

Яшчэ сем гадоў таму Ганна Паборцава лічылася тыповым гарадскім жыхаром. Сёння Ганна вядомы сыравар, робіць эксклюзіўны прадукт па аўтарскіх рэцэптурах. Даведаліся ў яе, як хутка ўдалося наладзіць сельскі быт, завёўшы вялікі статак коз, і ці плануе яна калі-небудзь вярнуцца ў сталічную мітусню.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Акрамя цябе ніхто не дапаможа!" Адзіны ў краіне кансьерж з "Залатымі ключамі" расказала пра самыя нестандартныя просьбы

Госці раскошнага "Прэзідэнт-Атэля" называюць Алёну Бяляеву чараўніцай. Сутыкнуўшыся са звышпатрабавальнымі кліентамі, калегі тэлефануюць ёй са словамі: "Акрамя цябе ніхто не зможа дапамагчы!". Пры гэтым ні першыя, ні другія не хітруюць. Здаецца, Алёне пад сілу вырашыць праблему любой складанасці.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэвіч: супрацоўніцтва з Кітаем у сферы медыцыны мае вялікі патэнцыял

"Супрацоўніцтва з Кітаем у сферы медыцыны мае вялікі патэнцыял. Не выключана, што ў хуткім часе кітайская традыцыйная медыцына будзе шырока даступна на тэрыторыі нашай краіны", - выказаў меркаванне ён.

Радыё Свабода 

У Беларусі ўвялі некалькі новых прышчэпак, у тым ліку для прафіляктыкі раку

Вакцынацыю ад пнэўмакокавай інфэкцыі для дзяцей ва ўзросьце 2, 4 і 12 месяцаў, дадатковую вакцынацыю ад коклюшу ва ўзросьце 6 гадоў і вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак 11 гадоў увялі ў нацыянальны каляндар прышчэпак.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дзяржава гатова фінансава дапамагчы малому і сярэдняму бізнесу. Але ёсць умовы

Праекты, якія прайшлі адбор, змогуць разлічваць на такія віды дзяржпадтрымкі, як пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аплатнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).

БелТА (Навіны Беларусі) 

"У іх павінна быць больш магчымасцей". Гэта беларуска вучыць бацькоў пераадольваць стэрэатыпы ў выхаванні асаблівых дзяцей

Ірына Шульган, якая ў 2024-м стала "Мінчанінам года", усё жыццё дапамагае людзям. У Чырвоным Крыжы гэта былі дарослыя, у аддзяленні дзённага знаходжання дзяцей-інвалідаў Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей - у большасці дзяўчынкі і хлопчыкі і іх бацькі. Як падтрымаць тых, хто ў роспачы, і дапамагчы прыняць асаблівае дзіця, расказвае наша гераіня.

Радыё Свабода 

Дуда заклікае не арыштоўваць Нэтаньягу ў выпадку ягонага візыту ў Польшчу

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда зьвярнуўся да ўраду краіны з просьбай забясьпечыць бесперашкоднае знаходжаньне прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нетаньягу на польскай тэрыторыі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на ліст Дуды прэм’ер-міністру Польшчы Дональду Туску.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сергяенка: каля 300 мерапрыемстваў арганізавана ў рамках праекта "Моладзь для Беларусі!"  

Праект "Моладзь для Беларусі!" створаны па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і накіраваны на студэнтаў, у першую чаргу на лідараў маладзёжных арганізацый і першакурснікаў.