Март
2025

Новости за 21.03.2025

Радыё Свабода 

Інаўгурацыя Лукашэнкі і Дзень Волі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

ЦВК Беларусі прызначыў інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі на 25 сакавіка — Дзень Волі. Нарэшце вырашылася загадка, чаму ўлады цягнулі з гэтай працэдурай, нават хавалі дату яе правядзеньня. Тым часам Трамп і Пуцін правялі перамовы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Трамп даручыў карпарацыі Boeing распрацоўку знішчальніка шостага пакалення F-47

Паводле слоў Трампа, знішчальнік атрымае найменне F-47. Амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што выпрабавальныя палёты эксперыментальнай мадэлі новага знішчальніка ўжо выконваюцца пяць гадоў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Рэктар БДУ пра гістфак: служэнне беларускай дзяржаўнасці - асаблівая і вельмі ганаровая місія

"Сёння ўрачыстае пасяджэнне праходзіць у абноўленым гістарычным будынку - корпусе нумар 1 у БДУ. Гэта дастойны падарунак дастойнаму факультэту. У кожнага факультэта БДУ свая місія. У гістарычнага факультэта - гэта служэнне беларускай дзяржаўнасці. Служэнне беларускай дзяржаўнасці - гэта асаблівая і вельмі ганаровая місія", - дадаў Андрэй Кароль.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мітрапаліт Веніямін: у Беларусі шануюць і захоўваюць сваю гісторыю

Візіт парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Веча народаў Рэспублікі Сербскай, Босніі і Герцагавіны Срэбранкай Голіч ажыццяўляецца ў адказ на афіцыйнае запрашэнне старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Гэта рашэнне прынята пасля правядзення на палях чацвёртага Еўразійскага жаночага форуму (верасень 2024 г., Санкт-Пецярбург) сустрэчы Наталлі Качанавай і Срэбранкі Голіч.

Радыё Свабода 

Урад Украіны зацьвердзіў палажэньне аб блякаваньни тэле- і радыёвяшчаньня з тэрыторыі Беларусі

Палажэньне аб сыстэме спэцыяльнага тэлерадыёвяшчаньня зацьвердзіў 21 сакавіка Кабінэт міністраў Украіны, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прадстаўнік ураду ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.

Радыё Свабода 

Падзеі тыдня: Абстрэлы Ўкраіны пасьля размовы Трампа з Пуціным. Ці блеф «Арэшнік»? Дзень Волі для Лукашэнкі

Расея абстрэльвае і разбурае сацыяльную інфраструктуру Ўкраіну. Які рэальны вынік тэлефоннай размовы Трампа з Пуціным? Ці зьявіцца ў Беларусі «Арэшнік» да канца году, як абяцае Вальфовіч? І навошта Лукашэнку праводзіць інаўгурацыю ў Дзень Волі?

БелТА (Навіны Беларусі) 

Каранік аб правядзенні "Славянскага базару": горад будзе поўнасцю гатовы сустракаць гасцей

Бяспека гледачоў, рамонт сцэнічных пляцовак - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Каранік ацаніў гатоўнасць галоўных аб'ектаў правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".