Май
2025

Новости за 21.05.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сталі вядомы ўсе чвэрцьфінальныя пары чэмпіянату свету па хакеі

Чвэрцьфінальныя матчы чэмпіянату свету па хакеі пройдуць 22 мая. Зборная Швейцарыі сустрэнецца з аўстрыйцамі, якія выйшлі ў плэй-оф упершыню з 1994 года. Гэты паядынак стартуе ў 17.20 па мінскім часе, гэтак жа як і гульня каманд ЗША і Фінляндыі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: айчынны ВПК - адзін з прыярытэтных высокатэхналагічных сектараў эканомікі

"Развіваючы айчынны ваенна-прамысловы комплекс як адзін з прыярытэтных высокатэхналагічных сектараў эканомікі, мы фарміруем імідж дзяржавы, якая ўпэўнена стаіць на варце нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў прывітанні.

Радыё Свабода 

Туск заявіў, што Польшча ня будзе адпраўляць войскі ва Ўкраіну, а засяродзіцца на ахове мяжы зь Беларусьсю і Расеяй

«Мы ня будзем адпраўляць польскія войскі ва Украіну» — заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск у этэры TVP Info. Як ён падкрэсьліў, задача польскіх салдатаў — ахоўваць эўрапейскія і польскія межы зь Беларусьсю і Расеяй.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінадукацыі: пашыраны спіс спецыяльнасцей, па якіх выпускнікі каледжаў могуць атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады

У Беларусі павялічваецца колькасць дзевяцікласнікаў, якія паступаюць у каледжы пасля заканчэння школ. Але пры гэтым сістэма вышэйшай адукацыі не стаіць на месцы і стварае дадатковыя магчымасці для выпускнікоў каледжаў, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю, - гэта магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Нюансы рэзервовых дзён правядзення ЦТ і ЦЭ растлумачылі ў Мінадукацыі  

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне ў гэтым годзе завяршылася 22 красавіка. На яго зарэгістраваліся больш за 60,5 тыс. юнакоў і дзяўчат - гэта практычна на 5 тыс. больш, чым у мінулым годзе.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Інвестыцыі, пабрацімства, даследаванні. Беларусь і кітайская правінцыя Ганьсу актыўна развіваюць супрацоўніцтва

У якасці прыкладу Дай Чаа прывёў сферу інвестыцый: "Паспяхова развіваюцца інвестыцыйныя праекты "СІГІКОП" у Беларусі, таксама рэалізавана буйнамаштабная вытворчасць на экаферме, інвесціраваная кампаніяй "Ганьсускае машынабудаванне" ў Мінску".