Май
2025

Новости за 21.05.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Ваенна-тэхнічная выстаўка MILEX-2025 стартуе ў Мінску

Узоры ваеннай тэхнікі, найноўшыя распрацоўкі, большасць з якіх выпушчаны або абноўлены ў апошнія гады, будуць прадстаўлены на выстаўцы, якая стане галоўнай ваенна-тэхнічнай падзеяй года.

Радыё Свабода 

Экспэрты ААН заклікалі неадкладна вызваліць палітзьняволеную Вікторыю Кульшу

Неадкладна вызваліць «дзеля выратаваньня яе жыцьця» палітзьняволеную Вікторыю Кульшу заклікалі 20 траўня незалежныя экспэрты, якія прызначаюцца Радай правоў чалавека ААН

БелТА (Навіны Беларусі) 

Слабы туман і ў асноўным без ападкаў будзе сёння ў Беларусі

У Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Днём чакаецца пераважна без ападкаў. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер прагназуецца заходні 4-9 м/с, днём месцамі з парывамі да 12 м/с.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінадукацыі: з гэтага года выпускнікі каледжаў могуць атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады  

У Беларусі павялічваецца колькасць дзевяцікласнікаў, якія паступаюць у каледжы пасля заканчэння. Але пры гэтым сістэма вышэйшай адукацыі не стаіць на месцы і стварае дадатковыя магчымасці для выпускнікоў каледжаў, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю, - гэта магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прадстаўнік правінцыі Ганьсу: паглыбленая рэалізацыя "Аднаго пояса, аднаго шляху" садзейнічала ўмацаванню сувязі з Беларуссю  

"Кітайска-беларуская дружба адыходзіць каранямі ў далёкія часы, - адзначыў Дай Чаа. - У апошнія гады пад стратэгічным кіраўніцтвам Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю развіваюцца хуткімі тэмпамі".

Радыё Свабода 

Выдавецтва «Скарына» адказала на прызнаньне «экстрэмісцкай» яго інстаграм-старонкі: «Незаконнае ўмяшаньне ў дзейнасьць»

Прызнаньне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнту інстаграм-старонкі выдавецтва «Скарына» зьяўляецца «незаконным умяшаньнем у дзейнасьць» праекта і «палітычна-матываванай спробай ціску на яго супрацоўнікаў».

Радыё Свабода 

Сэнатары ЗША патрабуюць ад Расеі вярнуць выкрадзеных украінскіх дзяцей да любога мірнага пагадненьня

Гэта першы праект рэзалюцыі ў Сэнаце пасьля вяртаньня Дональда Трампа ў Белы дом, падтрыманая рэспубліканцамі, які заклікае да дзеяньняў у перамоўным працэсе з Расеяй.