Июнь
2025

Новости за 01.06.2025

Радыё Свабода 

Вайсковая разьведка Ўкраіны заявіла, што пад акупаваным Мелітопалем падарваны таварны цягнік

Галоўнае ўпраўленьне разьведкі міністэрства абароны Украіны (ГУР) паведаміла, што ў ноч на 31 траўня на чыгуначным участку непадалёк ад населенага пункту Якімаўка Мелітопальскага раёну Запароскай вобласьці, які знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў, быў падарваны расейскі вайсковы цягнік.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні 

Удзел у спаборніцтвах мужчынскіх адзіночак прынялі 23 весляры, да фіналу 1 чэрвеня дайшла мацнейшая шасцёрка. У вырашальным заплыве Залатой атрымаў пераканаўчую перамогу з рэзультатам 6 мін. 41,09 сек.

Радыё Свабода 

Як і адкуль ляцелі дроны? Крыніца ў СБУ распавяла Радыё Свабодзе дэталі атакі на расейскія авіябазы

Спэцапэрацыю «Павуціньне», накіраваную на стратэгічную авіяцыю Расеі, рыхтавалі больш за паўтара года, паведаміла 1 чэрвеня Радыё Свабода на ўмовах ананімнасьці крыніца ў Службе бясьпекі Ўкраіны, не ўпаўнаважаная публічна камэнтаваць пытаньне.