Июнь
2025

Новости за 01.06.2025

Радыё Свабода 

Зяленскі пацьвердзіў удзел Украіны ў перамовах у Стамбуле

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім пасьце ў Тэлеграме пацьвердзіў, што ўкраінская дэлегацыя прыме ўдзел у другім раўндзе перамоваў з Расеяй, які мае адбыцца ў панядзелак, 2 чэрвеня, у Стамбуле.

Радыё Свабода 

Гісторыя 21-гадовага «тэрарыста», невядомыя факты пра Сяргея Ціханоўскага, Багінская ў судзе — і на волі. Самае цікавае за тыдзень

Апошні вясновы тыдзень прынёс некалькі важных навінаў, а таксама тых, над якімі варта паразважаць. Прапануем паглядзець і пачытаць самыя цікавыя публікацыі Свабоды за мінулых сем дзён.

Радыё Свабода 

Дроны атакавалі авіябазы ў чатырох рэгіёнах Расеі, у тым ліку ўпершыню — у Іркуцкай вобласьці

Дроны атакавалі 1 чэрвеня расейскія авіябазы ў Мурманскай і Іркуцкай абласьцях. Паводле тэлеграм-каналу Baza і іншых праваенны паблікаў, гаворка ідзе пра базы «Аленья» у Мурманскай вобласьці і «Белая» у Іркуцкай вобласьці.

Радыё Свабода 

МЗС: інфармацыі пра беларусаў, якія пацярпелі з прычыны падзеньня мосту на пасажырскі цягнік у Расеі, няма

Амбасада Беларусі ў РФ «знаходзіцца ў пастаянным кантакце» з расейскім бокам у сувязі са «здарэньнем на чыгунцы ў Бранскай вобласьці», інфармацыя аб загінулых або пацярпелых беларусах у дыпляматычнай місіі «адсутнічае», паведамляе Міністэрства замежных спраў.