Июнь
2025

Новости за 06.06.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

 Законапраект аб дзяржаўным сацстрахаванні і пенсійным забеспячэнні дэпутаты разгледзяць у другім чытанні

У першым чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб змяненні законаў", які прадугледжвае ўдасканаленне грашова-крэдытнай палітыкі, у прыватнасці, дзейнасць суб'ектаў фінансавага рынку.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Футбалісты зборнай Беларусі перамаглі казахстанцаў у кантрольным матчы

На полі "Барысаў-Арэны" беларусы абыгралі каманду Казахстана з лікам 4:1. Пасля праліўнога дажджу, які на паўгадзіны затрымаў пачатак гульні, сапернікам давялося патраціць час, каб прыстасавацца да слізкага газона.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Навечна ў сэрцах. Удзельнікі медыяфоруму ў Гомелі ўсклалі кветкі да памятнага знака ахвярам генацыду

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, міністр інфармацыі Марат Маркаў, кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ, прадстаўнікі медыясупольнасці з усёй краіны ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, бязвінных ахвяр.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка павіншаваў калектыў БрДУ імя А.С.Пушкіна з 80-годдзем заснавання ВНУ

"Равеснік Вялікай Перамогі, універсітэт стаў адным з сімвалаў аднаўлення мірнага жыцця на беларускай зямлі ў складаныя пасляваенныя гады, унёс важкі ўклад у развіццё айчыннай сістэмы адукацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла адзіныя памеры ўзнагароджанняў арганізатараў пры дзяржзакупках у 2025 годзе

Адзіны памер узнагароджання арганізатара пры дзяржаўнай закупцы медыцынскіх вырабаў, запасных частак да іх устаноўлены на ўзроўні 0,76 працэнта, пры дзяржзакупцы лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання - 0,81 працэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Гарачыня да +32°С, кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца сёння ў Беларусі

Сёння будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах пры навальніцах чакаюцца моцныя ліўні, у дзённы час град. Раніцай месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с, у асобных раёнах - да 21-24 м/с.

Радыё Свабода 

«Шыкоўная і ўнікальная». Расказваем пра мапу ВКЛ, арыгінал якой нядаўна выкупілі беларусы

Ініцыятыва MALDZIS паведаміла аб набыцьці карты ВКЛ аўтарства Яна Няпрэцкага, выдадзенай у 1749 годзе. Удзельнікі кампаніі абяцаюць новыя нечаканасьці неўзабаве. Ініцыятыва MALDZIS выкупіла ўнікальную мапу Вялікага Княства Літоўскага, створаную Янам Няпрэцкім і ўпершыню надрукаваную ў Нюрнбэргу ў 1749 годзе. Гэта была першая адноўленая за амаль 150 гадоў і найбольш дасканалая мапа ВКЛ пасьля Радзівілаўскай мапы. Гэта ўжо другая геаграфічная мапа, набытая ініцыятывай. У студзені 2025 году...