Июнь
2025

Новости за 13.06.2025

Радыё Свабода 

Чакаецца вялікі летні наступ Расеі — ці зноў з тэрыторыі Беларусі?

Поўным выкананьнем мэтаў уварваньня стане стварэньне «адзінай Саюзнай дзяржавы: Расея — Украіна — Беларусь», заявіў раней сябра камітэту расейскай Думы ў пытаньнях абароны Віктар Собалеў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Машыннае навучанне - адзін з акцэнтаў. Эксперты Беларусі і Расіі выказаліся аб стандартызацыі ў сферы ШІ

Аксана Грышкевіч зрабіла акцэнт на тым, што ШІ ў нашай краіне з'яўляецца прыярытэтам развіцця не толькі ў тэхнічнай, але практычна ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Больш таго, у планах на бліжэйшы час пашырэнне работы ў гэтым напрамку.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Рыжанкоў наведвае з афіцыйным візітам Узбекістан

Максім Рыжанкоў правядзе перагаворы з міністрам замежных спраў Узбекістана Бахціерам Саідавым. Бакі плануюць абмеркаваць развіццё палітычнага дыялогу, пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей, рэалізацыю сумесных ініцыятыў, а таксама ўзаемадзеянне ў гуманітарнай сферы.

Радыё Свабода 

У Латвіі ўвялі адразу некалькі забаронаў для грамадзян Беларусі й Расеі, а таксама супрацоўнікаў органаў улады

Парлямэнт Латвіі 12 чэрвеня ўхваліў адразу два законы, якія ўводзяць забарону грамадзянам Расеі і Беларусі працаўладкоўвацца або надаваць паслугі ў галіне крытычнай інфраструктуры, а прадстаўнікам органаў дзяржаўнага кіраваньня Латвіі — наведваць Расею і Беларусь.

БелТА (Навіны Беларусі) 

У ААН заклікалі Ізраіль і Іран да "максімальнай стрыманасці"

Раней улады Ізраілю аб'явілі аб нанясенні ўдараў па Іране, у тым ліку па ядзерных аб'ектах у розных раёнах краіны. Ізраільскі прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху назваў мэтай гэтай аперацыі зрыў іранскай ядзернай праграмы і папярэдзіў, што ўдары будуць прадоўжаны.